Сардэчна вітаем на афіцыйнай старонцы PRADMOVA – Культурна-асветніцкага аб’яднання беларусаў Партугаліі.
PRADMOVA – гэта маладая НДА, заснаваная ў лістападзе 2020 года з мэтай аб’яднаць беларусаў, якія пражываюць у Партугаліі, і грамадзян партугаламоўных краін.
Разам мы развіваем новыя культурныя і адукацыйныя ініцыятывы ў розных фарматах: выставы, канцэрты, канферэнцыі, прэзентацыі з удзелам беларускіх і партугальскіх дзеячаў культуры, інтэлектуалаў і грамадзянскай супольнасці.
У сувязі з сумнымі і жорсткімі падзеямі ва Украіне і масавымі рэпрэсіямі ў Беларусі, мы стварылі ініцыятыву ўзаемадапамогі для беларусаў – ды не толькі! – якія эмігрыруюць у Партугалію.
Калі вы пераязджаеце ці толькі пераехалі ў Партугалію і вам патрэбна дапамога, калі ласка, запоўніце гэтую заяўку і нашы валанцёры з вамі звяжуцца!
Калі вы жадаеце дапамагчы, калі ласка, запоўніце гэтую заяўку і нашы валанцёры з вамі звяжуцца!
Сачыце за намі ў сацыяльных сетках:
Чым я магу дапамагчы:
PRADMOVA — некамерцыйная арганізацыя. Ваша ахвяраванне (любой сумы) дапаможа нам пакрыць арганізацыйныя выдаткі і справядліва аплаціць працу прафесіяналаў, якія супрацоўнічаюць з намі (напрыклад, відэааператараў, фасілітатараў, дызайнераў і г.д.)