Асацыяцыя PRADMOVA

“Як павінен трымацца беларус на чужыні? Няхай памятае, што чужынцы, угледаючыся на яго, будуць судзіць аб усім народзе. Дык ніхай беларус на чужыні годна і паважна прэдстауляе сваю нацыю.”
В. Ластоўскі

Сардэчна вітаем на афіцыйнай старонцы PRADMOVA – Культурна-асветніцкага аб’яднання беларусаў Партугаліі.

PRADMOVA – гэта маладая НДА, заснаваная ў лістападзе 2020 года з мэтай аб’яднаць беларусаў, якія пражываюць у Партугаліі, і грамадзян партугаламоўных краін.

Разам мы развіваем новыя культурныя і адукацыйныя ініцыятывы ў розных фарматах: выставы, канцэрты, канферэнцыі, прэзентацыі з удзелам беларускіх і партугальскіх дзеячаў культуры, інтэлектуалаў і грамадзянскай супольнасці.

Пазнаёмцеся з намі: FAQ

Як заснавалася Асацыяцыя PRADMOVA?

PRADMOVA была заснавана ў жніўні 2020 года і афіцыйна зарэгістравана ў лістападзе 2020 года.

Аб’яднанне нарадзілася ў паслядоўнасці падзей, звязаных з фальсіфікацыямі выбараў, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года, і абуральным парушэннем правоў чалавека рэжымам дыктатара Лукашэнкі.

Каб адстаяць галасы і годнасць сваёй нацыі, беларусы Партугаліі аб’ядналіся пад эгідай афіцыйна зарэгістраванага асацыяцыі PRADMOVA.

Мы бачым PRADMOVA як прадмову да вельмі захапляльнай, творчай і далікатнай кнігі, якую ўсе мы пішам разам.

Якая структура PRADMOVA?

PRADMOVA кіруецца 14 членамі савета дырэктараў, якія абіраюцца на двухгадовы тэрмін. Ролю прэс-сакратароў асацыяцыі выконваюць прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт PRADMOVA. Усе пасады заснаваныя на валанцёрскіх пачатках.

Стаць валанцёрам PRADMOVA можа любы чалавек, запоўніўшы анкету.

Якія асноўныя мэты ў PRADMOVA?

– выхоўваць беларускую культуру ў Партугаліі і заахвочваць сумесныя праекты паміж партугальскімі і беларускімі мастакамі, журналістамі, навукоўцамі і актывістамі.

– забяспечыць пляцоўку для беларускай дыяспары, якая жыве ў Партугаліі для ініцыятыі і стварэння ўласных праектаў.

– прадстаўляць інтарэсы беларускай грамадзянскай супольнасці з мэтай падтрымлкі патыння парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі сярод партугальскага грамадства.

– наладзіць шматбаковыя адносіны з партугальскімі НДА, групамі грамадзянскай супольнасці і СМІ ў галіне грамадзянскіх дзеянняў і культурнай адукацыі.

ПРАДМАВА — палітычная арганізацыя?

Не, ПРАДМАВА — гэта культурна-асветніцкая арганізацыя. Аднак з-за цяперашняй эскалацыі правоў чалавека і рэпрэсій у Беларусі, PRADMOVA таксама ўзначальвае ініцыятывы, якія закліканы абараняць грамадзянскія правы беларусаў.

Якія ініцыятывы арганізуе PRADMOVA?

– культурныя мерапрыемствы, майстар-класы і праграмы абмену, якія папулярызуюць беларускую культуру ў Партугаліі;

– вулічныя акцыі і грамадскія кампаніі ў абарону дэмакратычнага руху і правоў чалавека ў Беларусі;

– супрацоўніцтва з партугальскімі СМІ.

Навошта мне PRADMOVA?

PRADMOVA — гэта пляцоўка, якая дапаможа вам заставацца на сувязі са сваёй культурай і працягваць выхоўваць у сабе і ў сваіх блізкіх культурную спадчыну сваёй краіны.

Як я магу дапамагчы PRADMOVA?

Ваш удзел можа выяўляцца ў розных формах:) Вы можаце далучыцца да нашых мерапрыемстваў.

Вы таксама можаце далучыцца да PRADMOVA як валанцёр або як член асацыяцыі. Мы заўсёды рады заахвочваць прыватныя ініцыятывы!

Падтрымайце нас фінансава, зрабіўшы ахвяраванне. Любая сума значна дапаможа.